У Лоеве загінула 2-гадовая дзяўчынка, якая выпала з акна чацвёртага паверху

У Лоеве загінула 2-гадовая дзяўчынка, якая выпала з акна чацвёртага паверху

У Лоеве загінула 2-гадовая дзяўчынка, якая выпала з акна чацвёртага паверху. Трагічнае здарэнне адбылося каля 19-й гадзіны 4 ліпеня. Маці на нейкі час выйшла з кватэры, у якой спала дзіця. Бацька быў на працы, а двое старэйшых дзяцей гулялі на вуліцы.

Як паведаміла парталу tut.by афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, дзяўчынку каля дома знайшла прахожая. Яе завезлі ў Лоеўскую цэнтральную раённую бальніцу. Праз гадзіну дзіця памерла. Следчы камітэт праводзіць праверку.

Падобныя выпадкі, на жаль, у Беларусі здараюцца нярэдка. Нядаўна ў Мінску з акна 6-га паверха выпала чатырохгадовая дзяўчынка. Па шчаслівай выпадковасці абышлося нязначнымі пашкоджаннямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі