У лонданскім метро прайшоў "Дзень без нагавіцаў" (фота)

У лонданскім метро прайшоў "Дзень без нагавіцаў" (фота)

У нядзелю, 10 студзеня, у многіх гарадах свету прайшоў штогадовы "Дзень у метро без нагавіцаў". Не абмінуў ён і брытанскую сталіцу, перадае BBC.

Ідэя флэш-мобу ў тым, што ўдзельнікі не апранаюць на сябе толькі нагавіцы або спадніцу, але зверху да пояса яны апранутыя ў поўнай адпаведнасці з надвор'ем. Навакольныя ў метро зазвычай робяць выгляд, быццам не заўважылі нічога незвычайнага.

Дарэчы, 10 студзеня ўдзень у Лондане было каля 7 градусаў цяпла. У шортах у такое надвор'е ходзяць даволі шмат народу. Хаця многія станцыі лонданскага метро выходзяць на паверхню, дзе ўдзельнікаў флэшмоба магло абдзімаць ветрыкам.

Флэшмоб "Дзень у метро без нагавіцаў" з'явіўся яшчэ ў 2002 годзе. Тады ў ім прынялі ўдзел толькі сем чалавек. Зараз у флэшмобе прымаюць удзел жыхары больш як 60 гарадоў свету. У Мінску такая акцыя пакуль не адбывалася.

Фота: AFP і EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі