У Львове прайшло шэсце з паходнямі ў гонар Бандэры (фота)
Ва украінскім Львове 1 студзеня прайшло шэсце з паходнямі ў гонар вядомага палітычнага дзеяча Сцяпана Бандэры. Шэсце пачалося ля помніка Чарнаволу ў цэнтры, дзе сфармавалася калона, а людзі маглі запаліць паходні. Там жа былі ўзнятыя сцягі — партыйныя і чырвона-чорныя.
Арганізатарам шэсця выступіла аб’яднанне “Свабода”.
Удзельнікамі былі людзі рознага веку і сацыяльнага становішча, у тым ліку пенсіянеры. Былі заўважаныя таксама гістарычныя рэканструктары і ветэраны АТА. Увесь час удзельнікаў суправаджала машына міліцыі з праваахоўнікамі.
Скончыўся марш ля помніка Бандэры на плошчы Крапіўніцкага ускладаннем вянкоў і запальваннем знічак.
1 студзеня адзначаецца дзень народзінаў Сцяпана Бандэры, знакавай фігурай у гісторыі ўкраінскай палітыкі. Падобныя акцыі ў апошнія гады праходзяць у буйных украінскіх гарадах.