У Магілёўскай вобласці 123 “дармаеды” самі прыйшлі ў падатковую

У Магілёўскай вобласці 123 “дармаеды” самі прыйшлі ў падатковую

У падатковыя органы Магілёўскай вобласці звярнуліся 123 фізічныя асобы, якія паведамілі пра няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Як паведамілі БЕЛТА ў інспекцыі падаткаў і збораў рэгіёна, у лік плацельнікаў “падатка на дармаедства” трапіў 61 бабруйчанін, 36 магілеўчан, а таксама жыхары Чавусаў, Асіповічаў, Дрыбіна, Горак, Слаўгарада, Клімавічаў, Чэрыкава, Шклова і Магілёўскага раёна.

Агульная сума збору, якую ім выставілі з улікам 10-адсоткавай зніжкі, склала 249,5 мільёна рублёў. У бюджэт паступіла 96 мільёнаў рублёў. Сума збору складае 20 базавых велічынь, а для атрымання зніжкі ў 10% грамадзяне павінны да 31 траўня 2016 года падаць у падатковыя органы паведамленне пра няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Таксама ў лік “дармаедаў” трапляюць асобы, якія афіцыйна працавалі і плацілі падаткі меней за 183 каляндарныя дні ў падатковым перыядзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі