У Магілёве амапаўцы затрымалі пратэстанцкага прапаведніка Сяргея Удальёва

Сяргей Удальёў / З архіва Еўрарадыё
Сяргей Удальёў / З архіва Еўрарадыё

У Магілёве амапаўцы затрымалі пратэстанцкага прапаведніка Сяргея Удальёва. Здарылася гэта ў аўторак каля лядовага палаца. Як кажуць сведкі, сілавікі выскачылі з "цёмнай машыны з затаніраванымі вокнамі", проста вырвалі мужчыну з яго аўтамабіля і брутальна ўціснулі ў зямлю. У міліцыю Удальёва не павезлі, машына "згубілася" на Піянерскай вуліцы, дзе знаходзіцца Магілёўскае абласное ўпраўленне КДБ, піша @MAYDAYMog.

Мяркуецца, што затрыманне Сяргея Удальёва відавочна звязана з палітыкай — тры месяцы таму з ім не працягнулі на працы кантракт "з-за недастатковай лаяльнасці".

Два гады таму пастар Евангелічна-рэфармацкай царквы “Кальвінісцкі збор” Сяргей Удальёў быў госцем праграмы “Ідэя Х” Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі