У Магілёве дзеці каталіся па Дняпры на шчыце з дошак, адзін патануў
Дзеці каталіся на імправізаваным плыце / mogilev.mchs.gov.by
Хлопчык 9-ці гадоў патануў напярэдадні днём у Магілёве. Разам са старэйшым братам і сябрамі яны купаліся ў Дняпры і каталіся на імправізаваным плыце, распавядаюць ратавальнікі. У якасці плыта яны выкарыстоўвалі шчыт з дошак. Малодшы брат зваліўся ў ваду, плаваць ён не ўмеў і пачаў тануць. У старэйшага выцягнуць яго не атрымалася. Астатнія дзеці спалохаліся і ўцяклі. Старэйшы хлопчык змог выклікаць ратавальнікаў, толькі калі дабраўся да берага.
Ратавальнікі дасталі дзіця і перадалі медыкам. Яго забралі ў абласную дзіцячую бальніцу. Тут лекары некалькі гадзін спрабавалі рэанімаваць хлопчыка, але выратаваць яго, на жаль, не ўдалося.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.