У Магілёве маці-адзіночка хоча зладзіць пікет насупраць гарвыканкама
Такім чынам жанчына спадзяецца прыцягнуць увагу чыноўнікаў да высялення яе з інтэрната з двума непаўналетнімі дзецьмі.
Адпаведную заяўку на мерапрыемства жанчына падала ў Магілёўскі гарвыканкам. Калі заяўку задаволяць, то яна выставіць пікет 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей.
Нагадаем, што адміністрацыя будаўнічага трэста №12 хоча выселіць на вуліцу Ірыну Ільінскую без прадастаўлення іншага жылля. Цяпер жанчына бароніць сваё права на пражыванне праз суд.
У інтэрнаце жанчына пражыла 14 гадоў, мела бестэрміновую дамову на пражыванне. Аднак трэст падманным шляхам заключыў з ёй новую дамову на 1 год. Па заканчэнні гэтага тэрміну і пачаўся працэс высялення жанчыны.
У Магілёве высяляюць з інтэрната жанчыну з двума непаўнагадовымі дзецьмі
Магілёўцы сабралі 177 подпісаў супраць высялення з інтэрната адзінокай маці
Справу аб высяленні адзінокай маці ў Магілёве адправілі на перагляд
Фота — “Наш Магілёў”