У Магілёве на капот прыпаркаванага аўто паставілі ўнітаз (фота)
Незвычайную карціну пабачылі магілёўцы ў цэнтры горада. На капот прыпаркаванага "Фальксвагена" нехта паставіў унітаз. А ў самім фаянсавым вырабе тырчала шыльдачка "Кубак №1 за крадзеж", піша TUT.by.
Каб не падрапаць аўто, ніз унітаза быў старанна абматаны поліэтыленам.
Даведацца, хто ўладальнік машыны і ці заяўляў ён у міліцыю, TUT.by не змог. Таксама няясна, што павінна азначаць шыльдачка ва ўнітазе.
Вакол паркоўкі, дзе стаіць аўтамабіль, размяшчаюцца Дом спорту, гатэль "Магілёў", спартыўная зала, ліцэй № 3, інспекцыя дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Магілёўскай вобласці, рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Магілёўскай вобласці, жылыя дамы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.