У Магілёве прадаюць дом, які канфіскавалі ў былога віцэ-мэра (відэа)

Дом быў канфіскаваны паводле рашэння суда. Было прызнана, што ён пабудаваны ў выніку перавышэння сваіх службовых паўнамоцтваў былым намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзімірам Цітком. Чыноўнік правярнуў зямельную афёру і выдзеліў зямельны ўчастак на падстаўную асобу. Пры будаўніцтве дома ён незаконна скарыстаўся паслугамі дырэктара кампаніі “Прамжылбуд” Леаніда Балдэнкі.


 
Суд прызначыў Уладзіміру Цітку тры гады з канфіскацыяй маёмасці. Аналагічны прысуд быў вынесены і Леаніду Балдэнку, аднак з адтэрміноўкай на два гады. Праз год Ціток выйшаў на волю па амністыі.


 
Катэдж, пабудаваны на 80%, знаходзіцца на вуліцы Загарадная Шаша. Ён двухузроўневы, мае шэсць пакояў і агульную плошчу 320 кв.м. У доме ёсць усе выгоды. На ўчастку ў 15 сотак размяшчаецца таксама гараж і лазня, паведамляе сайт газеты “Наш Магілёў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі