У Магілёве п'яны кіроўца "Вольва" знёс светлафор і зрабіў кульбіт у паветры

У Магілёве п'яны кіроўца "Вольва" знёс светлафор і зрабіў кульбіт у паветры

Магілёўскім даішнікам давялося пусціцца ў пагоню па начных вуліцах горада, калі кіроўца адмовіўся спыніцца.

Як паведамляе тэлерадыёкампанія "Магілёў", пагоня за кіроўцам “Вольва” пачалася на вуліцы Ленінскай і скончылася на скрыжаванні праспекта Міра з вуліцай Каралёва. Кіроўца "Вольва" не справіўся з кіраваннем, выехаў на тратуар, збіў светлафор і зрабіў у паветры кульбіт.

На шчасце, пешаходаў каля светлафора ў гэты момант не было. Нецвярозага кіроўцу затрымалі, на яго склалі чатыры пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Дарэчы, бліжэйшы час парушальнік правядзе пад наглядам медыкаў: у яго папярэдне дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі