У Магілёве судзілі людзей, якая за 500 тысяч прадалі абрэз вінтоўкі Мосіна

У Магілёве прайшоў суд над вяскоўцамі, якія прадалі абрэз вінтоўкі Мосіна ўзору 1938 года. Знайшла яго ў лістападзе мінулага года 60-гадовая пенсіянерка, жыхарка вёскі Слабодка. Яна разам з 30-гадовай беспрацоўнай дачкой шукала "здабычу" на сметніку і натрапіла на сумку, у якой быў абрэз і два патроны. Знаходку яны прынеслі дахаты.

Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", сужыцелі маці і дачкі на падворку праверылі абрэз і зрабілі стрэл. Пасля гэтага яны вырашылі "падзарабіць" і прадаць зброю. Пакупніка знайшлі з другой спробы. За абрэз атрымалі 500 тысяч рублёў, якія патрацілі на ежу і алкаголь. Яны не падазравалі, што кантрольную закупку здзейснілі аператыўнікі.

Неўзабаве прайшло затрыманне. Праўда, адзін з мужчын уцёк і яго затрымалі толькі на чыгуначным вакзале ў Магілёве. Кожны з удзельнікаў гэтай гісторыі атрымаў па 2 гады абмежавання волі.

Здымак з архіву. Фота: dayzmania.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі