У Магілёве раскрылі патолагаанатамічную карупцыю

У Магілёве раскрылі патолагаанатамічную карупцыю

Карупцыйную групу ў патолагаанатамічным аддзяленні ў Магілёве выкрылі праваахоўнікі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Яе стварыў і ўзначаліў 44-гадовы лекар-патолагаанатам, які быў загадчыкам аддзялення. У групу ўвайшлі санітары, якія працавалі ў аддзяленні. Група дзейнічала з 2010 года па студзень 2018-га. 

Карыстаючыся станам заказчыкаў і няўважлівасцю з іх боку, супрацоўнікі патолагаанатамічнага аддзялення беспадстаўна завышалі кошт платных рытуальных паслуг, папярэдне узгадняючы суму з загадчыкам. Са сваіх кліентаў яны бралі наяўныя грошы без выдачы чэкаў. Частка гэтых грошай (у тым ліку тая, якую трэба залічаць на пазабюджэтны рахунак установы) дзялілася паміж удзельнікамі групы.

Следчыя дапыталі больш за чатыры тысячы чалавек. Пацярпелымі па справе прызнаныя 492 чалавекі.

Удзельнікам групы выстаўленыя абвінавачанні ў махлярстве, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Іх узялі пад варту. Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі