У Магілёве затрымалі фармацэўтку — за пратэсты 2020 года

Кацярына Бібільнікава / t.me/MAYDAYMog
Кацярына Бібільнікава / t.me/MAYDAYMog

У Магілёве затрымалі 29-гадовую фармацэўтку Кацярыну Бібільнікаву.

Як паведамляе праваабарончы тг-канал MAYDAY, дзяўчыну завезлі ў Мінск на Акрэсціна. Хутчэй за ўсё, затрыманне звязанае з магчымым удзелам Кацярыны ў мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Паводле некаторых звестак, на яе пачалі крымінальную справу.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі