У Магілёве затрымалі сямейную пару — уладальнікаў паліграфічнай фірмы
Паліграфічная кампанія "Ярка" ў Магілёве
Сілавікі ў Магілёве затрымалі мужа і жонку — уладальнікаў паліграфічнай кампаніі "Ярка".
Як пішуць мясцовыя праваабаронцы, гаворка ідзе пра Аляксандра Хамякова і ягоную жонку Вольгу. У іх дома і на працы правялі ператрусы. Крыніца магілёўскіх праваабаронцаў сцвярджае, што "людзі працавалі звычайна, ніякага дачынення да палітыкі не мелі".
У праўладным тг-канале заяўляюць, што Аляксандр і Вольга ўдзельнічалі ў пратэстах і друкавалі "бчб-сімволіку, плакаты, закладкі, каляндарыкі". А пасля 2020 года яны нібыта "пераабуліся" і сталі друкаваць іншую прадукцыю — "нават для дзяржустановаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.