У Магілёве жанчына выпала з акна дома і загінула

У Магілёве жанчына выпала з акна дома і загінула

У Магілёве 40-гадовая жанчына выпала з акна і загінула. Раніцай 27 жніўня яе цела знайшлі каля 9-павярховага дома, у якім яна жыла з сям’ёй. Кватэра загінулай знаходзіцца на сёмым паверсе.

Праваахоўнікі знайшлі перадсмяротную запіску, прызначаная судова-медыцынская экспертыза, праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны трагічнага здарэння, паведамляе БЕЛТА.

Падобныя выпадкі нярэдкія. Нядаўна ў Рэчыцы 22-гадовая жанчына выкінулася з акна 9-га паверха і загінула. У Віцебску з балкона 10-га паверха ўпаў 59-гадовы мужчына, ён таксама загінуў. У кватэры мужчыны знайшлі перадсмяротную запіску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі