У Магілёве журналіста Алеся Буракова аштрафавалі на 6 млн рублёў
Судзя Ленінскага раённага суда Алена Волкава прызнала яго вінаватым у парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.
Алеся Буракова пакаралі за выраб і распаўсюд інфармацыі для радыё “Нямецкія хвалі”. Нагодай для адміністрацыйнай справы стаў артыкул, які быў размешчаны на сайце радыёстанцыі і быў падпісаны яго прозвішчам.
Буракоў сваёй віны не прызнаў. Рашэнне раённага суда журналіст мае намер абскардзіць у вышэйстаячай інстанцыі.
Фота — svaboda.org