У Маладзечне эвакуявалі 50 чалавек з-за пагрозы выбуху

У Маладзечне эвакуявалі 50 чалавек з-за пагрозы выбуху

Раніцай 27 траўня ў Маладзечне было эвакуявана каля 50 жыхароў дома па вуліцы Францыска Скарыны, 38. Паводле дадзеных міліцыі адна з кватэр пяціпавярховіка была замінавана.

“У 9.05 мінскае раённае ўпраўленне ўнутраных спраў паступіў званок ад жыхаркі Маладзечна, якая ў гэты час знаходзілася ў Мінскім раёне, — распавядаюць Еўрарадыё у мінскім абласным УУС. — На мабільны тэлефон гэтай грамадзянцы патэлефанавала незнаёмая жанчына з незнаёмага нумару і паведаміла, што яе кватэра замінавана. Туды адразу былі накіраваны супрацоўнікі міліцыі і група размінавання. Былі эвакуяваныя жыхары, тэрыторыя і блізкія памяшканні былі абследаваны, выбуховых прыстасаванняў не знайшлі”.

Па словах супрацоўніка МУС, жанчыну, якая паведаміла пра бомбу, ужо знайшлі. Цяпер вядуцца праверачныя мерапрыемствы, па выніках якіх будзе дадзена "прававая ацэнка здарэнню".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі