У Маніжы адмяняюць канцэрты ў Беларусі пасля асуджэння катаванняў

Маніжа

Маніжа / ВокругТВ

Спявачка Маніжа паведаміла, што ёй адмяняюць канцэрты не толькі ў Расіі, але таксама ў Беларусі і Казахстане, піша тг-канал Mash.

Хейціць спявачку пачалі пасля паста ў Інстаграме, дзе яна назвала публічным катаваннем жорсткае затрыманне людзей, падазраваных у здзяйсненні тэракту ў "Крокус Сіці холе". Як вядома, аднаму з затрыманых сілавік адрэзаў вуха, чым публічна пахваліўся. Саміх затрыманых паказвалі моцна збітымі.

Таксама Маніжа выступіла супраць цкавання грамадзян Таджыкістана, якое пачалося пасля тэракту ў "Крокусе". У каментарах да паста Маніжы, якая сама родам з Таджыкістана, прабачэння папрасіла спявачка Ала Пугачова.

Маніжа прадстаўляла Расію на "Еўрабачанні-2021", дзе заняла другое месца. Спявачка неаднаразовы выступала ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці, а ў лютым выступіла супраць уварвання Расіі ва Украіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі