Пяскоў не стаў каментаваць катаванні затрыманых за тэракт у "Крокусе"

Затрыманых па абвінавачанні на "Крокус Сіці Хол" катавалі

Затрыманых па абвінавачанні на "Крокус Сіці Хол" катавалі / "Медыязона"

Падчас брыфінгу 25 сакавіка ў спікера Крамля Дзмітрыя Пяскова папрасілі пракаментаваць траўмы мужчын, затрыманых па падазрэнні ў тэракце ў клубе "Крокус Сіці Хол".

"Я пакідаю гэтае пытанне без адказу", — заявіў прэс-сакратар Пуціна ў адказ. Таксама Пяскоў зазначыў, што ў Крамлі не дыскутуюць пра вяртанне смяротнага пакарання ў Расіі.

Тым часам экс-прэзідэнт Расіі, а цяпер намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў адназначна выказаўся за смяротнае пакаранне. У сваіх сацсетках ён напісаў: "Іх трэба забіць? Трэба. І гэта будзе. Але значна важней забіць усіх датычных. Усіх. Хто плаціў, хто спачуваў, хто дапамагаў. Забіць іх усіх".

Тэракт у падмаскоўным клубе "Крокус Сіці Хол" адбыўся ўвечары 22 сакавіка. Група ўзброеных аўтаматамі людзей страляла па гледачах, якія прыйшлі на канцэрт рок-гурта "Пікнік". Потым, верагодна, нападнікі падпалілі будынак. У выніку загінулі не менш за 137 чалавек, а 182 пацярпелі.

Зранку 23 сакавіка ФСБ заявіла пра затрыманне падазраваных у Бранскай вобласці каля мяжы з Беларуссю. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".

У Z-каналах за апошнія дні з'явіліся фота і відэа, на якіх бачна, як затрыманых катуюць падчас допыту. Аднаму з іх адрэзалі вуха і засунулі ў рот, другому падвялі электраток да геніталій. Трэцяму выбілі вока, і на суд яго прывезлі ў крэсле-каталцы. Сляды катаванняў былі бачныя, калі затрыманых прывезлі ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі