У Мар'інай Горцы пацыенты чакаюць прыёму да доктара на дварэ — такія чэргі

Чарга пацыентаў да доктара перад паліклінікай у Мар'інай Горцы / gazetaby.com​
Чарга пацыентаў да доктара перад паліклінікай у Мар'інай Горцы / gazetaby.com​

У Мар'інай Горцы (Мінская вобласць) людзі з тэмпературай вымушаныя па некалькі гадзін стаяць на дварэ перад паліклінікай, чакаючы магчымасці трапіць да доктара, паведамляе "Салідарнасць".

Для пацыентаў з тэмпературай прадугледжаны асобны ўваход. Хворых шмат, а месца для чакання перад кабінетам — адно. Таму людзі і чакаюць на дварэ. Сярэдні час знаходжання ў чарзе — каля трох гадзін, расказваюць відавочцы.

Учора было адносна цёпла, але ў найбліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць пахаладанне. Як паўплывае доўгае чаканне на дварэ на стан пацыентаў з тэмпературай, можна толькі здагадвацца. 

Напярэдадні ў сеціве з'явіліся фота з дзіцячай паліклінікі Мінска. Сюжэт той самы: выклікаць доктара на дом складана, педыятры не спраўляюцца. Таму перад кабінетам сядзіць вялізная чарга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі