Заўтра ў Мінск прыляціць Пуцін

Як паведамляе прэс-служба Уладзіміра Пуціна, у Мінску ён з'явіцца 2 ліпеня ды паўдзельнічае ва "ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 70-м угодкам вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".

Падчас візіта Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць "актуальныя пытанні шматпланавага расійска-беларускага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях".

Раней паведамлялася, што Уладзімір Пуцін разам з Аляксандрам Лукашэнкам возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Яна адбудзецца ў сераду, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Фота — Reuters 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі