У Маскве расчараваныя выдачай Беларуссю Азербайджану Аляксандра Лапшына

У Маскве расчараваныя выдачай Беларуссю Азербайджану Аляксандра Лапшына

Міністэрства замежных спраў Расіі расчараванае выдачай Беларуссю Азербайджану блогера Аляксандра Лапшына. У заяве адзначаецца, што гэтае рашэнне Мінска не адпавядае "духу саюзніцкіх адносінаў паміж Расіяй і Беларуссю". МЗС збіраецца зрабіць усё магчымае для таго, каб абараняць правы расійскага грамадзяніна і хутчэй вярнуць яго да сваёй сям'і.

Лапшын — вядомы рускамоўны блогер, ён мае расійскае, ізраільскае і ўкраінскае грамадзянства. У Мінску яго затрымалі ў снежні 2016-га паводле запыту Азербайджана. У гэтай краіне Аляксандра Лапшына збіраюцца пераследаваць за тое, што ён наведваў Нагорны Карабах (Азербайджан лічыць яго акупаванай тэрыторыяй), а таксама за крытычныя выказванні ў сацсетках пра ўладу.

7 лютага Вярхоўны Суд Беларусі пакінуў без задавальнення скаргі Лапшына і яго адваката. Яны спрабавалі абскардзіць пастанову Мінскага гарсуда аб законнасці рашэння намесніка генпракурора Беларусі аб выдачы блогера Азербайджану.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі