У Маскве распавялі, за што Лукашэнка падзякаваў Пуціну
У Маскве распавялі падрабязнасці тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якая адбылася 2 кастрычніка. Падкрэсліваецца, што гэта была ініцыятыва беларускага боку.
"[Лукашэнка] падзякаваў за расійскую вакцыну [ад каранавіруса], — піша ў Twitter Кремлевский пул РИА. — Абмеркавалі Нагорны Карабах і сітуацыю ў Мінску".
Сцвярджаецца, што Лукашэнка і Пуцін "выказалі ўпэўненасць, што праблемы, якія ўзніклі пасля выбараў, будуць у хуткім часе ўрэгуляваны".
И вновь Лукашенко позвонил Путину. Поблагодарил за российскую вакцину. Обсудили Нагорный Карабах и ситуацию в Минске. Выразили уверенность, что возникшие после выборов проблемы будут в скором времени урегулированы.
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) October 2, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.