У Маскве выдалі падручнік-чытанку па беларускай мове
У Маскве выдалі першы дапаможнік па вывучэнні беларускай метадам Іллі Франка. Сутнасць гэтага метаду – навучальна чытанне. У дапаможніку змяшчаецца тэкст на мове арыгіналу і побач – пераклад. Такім чынам чытач знаёміцца з мастацкім творам, чытаючы сказ у арыгінале і адразу сказ у перакладзе.
Для навучання беларускай мове абралі зборнік апавяданняў Людмілы Рублеўскай “Старасвецкія міфы горада Б”, а для вокладкі выкарысталі малюнак Напалеона Орды.
Пераклад на рускую мову ажыццявіла Людміла Фірсава з Брэста.
Раней у серыі навучальных чытанак выходзілі творы Толкіена, Дыкенса ды іншых замежных аўтараў, паведамляе Радыё Свабода.