У Маскве з апоры Крымскага моста знялі п'янага фатографа-беларуса

У Маскве з апоры Крымскага моста знялі п'янага фатографа-беларуса

У Маскве з апоры Крымскага моста паліцэйскія разам з псіхолагамі МНС знялі мужчыну.

Як паведаміў "Інтэрфаксу" кіраўнік прэс-службы ГУ МУС па Маскве Андрэй Галіакбераў, нецвярозы мужчына забраўся туды, каб зрабіць сэлфі. Таксама ён заявіў, што збіраўся рабіць прыгожыя фатаграфіі цэнтра Масквы.

Высветлілася, што затрыманы — 26-гадовы грамадзянін Беларусі.

Пасля медагляду на яго складуць адміністрацыйны пратакол, зазначыў прадстаўнік паліцыі. Меру пакарання для аматара сэлфі вызначыць суд.

Фота: ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі