У Маскве загінуў беларус, заснавальнік сацыяльнай платформы Stampsy

У Маскве загінуў беларус, заснавальнік сацыяльнай платформы Stampsy

У Маскве загінуў 32-гадовы беларус Раман Мазурэнка, заснавальнік сацыяльнай платформы Stampsy. Трагічнае здарэнне адбылося яшчэ 28 лістапада. Мазурэнка пераходзіў дарогу на пешаходным пераходзе на Сафійскай наберажнай, калі ў яго на вялікай хуткасці ўрэзаўся пазадарожнік "Рэндж Ровер". Ад удара беларуса адкінула на адлегласць каля 100 метраў. Трагічнае здарэнне зафіксавалі камеры відэаназірання.

Раман Мазурэнка памёр у бальніцы праз некалькі гадзін, не прыходзячы ў прытомнасць. Як потым высветлілася, за рулём аўтамабіля знаходзіўся 25-гадовы масквіч, у яго адносінах распачалі крымінальную справу, паведамляе "Наша ніва".

Вядома, што ў Маскву Мазурэнка пераехаў з Мінска ў 2006 годзе. Ён называў Мінск "сонным гарадком, які спыніўся дзесьці ў 80-х".

Беларус быў заснавальнікам платформы для візуальнага кантэкста Stampsy ("прыгожага інструмента для стварэння "фотагісторый і візуальных эсэ"). З 2015-га кампанія пераехала ў ЗША, Раман Мазурэнка жыў у Нью-Ёрку, але прыязджаў у Маскву да родных і сяброў. 7 снежня яму б споўнілася 33 гады.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі