Рэйс "Масква — Мінск" затрымалі на 3,5 гадзіны праз няспраўнасць Sukhoi Superjet
Раніцай 8 траўня пасажыры рэйса SU1830 кампаніі "Аэрафлот" з Масквы да Мінска не змаглі вылецець з аэрапорта "Шарамеццева" праз тэхнічныя непаладкі ў самалёце Sukhoi Superjet 100. Рэйс затрымалі на 3,5 гадзіны — замест 8:35 борт вылецеў з Масквы ў 12:13.
Рейс Москва-Минск, который должен был вылететь в 8:35, задержали до 9:35. Сейчас 9:36, информации, когда будет вылет и будет ли - нет. Есть версия, что это связано с тем, что лететь должен SSJ. Но информацию пассажирам-то можно дать, @aeroflot ?
— Tikhon Dzyadko (@tikhondzyadko) May 8, 2019
У сваім акаўнце ў Twitter кампанія “Аэрафлот” паведаміла, што рэйс SU1830 затрыманы ў сувязі з заменай паветранага судна па тэхнічнай прычыне. Размова ідзе пра самалёт Sukhoi Superjet 100.
За некалькі гадзінаў да таго пасажыры рэйса "Масква — Рыга" адмовіліся вылятаць з "Шарамеццева" на суперджэце "Сухога", бо ў салоне адчуваўся пах гарэлага. Борт праверылі спецыялісты, але няспраўнасцяў не знайшлі. "Аэрафлот" замяніў самалёт, рэйс адбыўся з дзвюхгадзіннай затрымкай.
Sukhoi Superjet 100 — іміджавы праект расійскіх уладаў, адказ заходнім "Боінгам" і "Аэробусам". Але апошнім часам у расійскіх суперджэтаў пачалася чорная паласа. Увечары 5 траўня ў выніку жорсткай пасадкі ў "Шарамеццева" SSJ-100 авіякампаніі "Аэрафлот" загарэўся. У авіякатастрофе загінуў 41 чалавек.