У Маскве зноў спрабавалі вывесіць украінскі сцяг (відэа)

Яны спрабавалі вывесіць украінскі сцяг з Вялікага Каменнага моста ў цэнтры Масквы, перадае ВВС.

Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, затрыманыя дастаўленыя ў аддзяленне паліцыі, дзе вырашаецца пытанне аб прыцягненні іх да адміністратыўнай адказнасці.

У ноч на сераду невядомыя вывесілі ўкраінскі сцяг на шпілі высотнага будынку на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве, а таксама пафарбавалі частку зоркі ў сіні колер.

Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтай акцыі былі затрыманыя чатыры чалавекі. Маскоўская паліцыя завяла на іх крымінальную справу за вандалізм. Пазней Таганскі суд Масквы накіраваў меркаваных удзельнікаў акцыі пад хатні арышт.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі