У Мастах кіроўца збіў дзяўчыну і павёз яе на працу замест лякарні
У Мастах кіроўца збіў дзяўчыну, але павёз яе на працу, а не ў лякарню. Здарэнне адбылося 6 кастрычніка прыкладна а сёмай раніцы на вуліцы Кальцавой. Дзяўчына ішла па праезнай частцы ў сустрэчным кірунку, калі на яе наехаў кіроўца “Паланэзу”.
Кіроўца павёз пацярпелую на працу, а потым рушыў на сваю. Пасля высветлілася, што ў дзяўчыны зламаныя ногі і яе давялося шпіталізаваць.
Парушальніка знайшлі пры дапамозе запісу камер знешняга відэаназірання крамы, куды аўтамабіліст падвёз дзяўчыну. Ён затрыманы, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ.