У Мазырскім раёне памежнікі затрымалі ўзброенага ўкраінца

У Мазырскім раёне памежнікі затрымалі ўзброенага ўкраінца

У Мазырскім раёне беларускія памежнікі затрымалі ўзброенага грамадзяніна Украіны. Ён нелегальна перайшоў мяжу. Пры гэтым у 60-гадовага мужчыны была паляўнічая стрэльба, 10 патронаў і радыёстанцыя Kenwood.

Прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі адзначае, што ўкраінец не выпадкова, а наўмысна перайшоў украінска-беларускую мяжу. Здарэнне адбылося яшчэ 2 студзеня каля вёскі Запясочнае, у двух кіламетрах ад мяжы. Жыхар Жытомірскай вобласці Украіны затрыманы беларускімі памежнікамі для разбіральніцтва па факце парушэння дзяржаўнай мяжы.

Фота: БЕЛТА і з архіву.

У Мазырскім раёне памежнікі затрымалі ўзброенага ўкраінца

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі