У Мазыры невядомы паведаміў пра мініраванне будынка КДК і ДАІ

У Мазыры невядомы паведаміў пра мініраванне будынка КДК і ДАІ

6 лютага ў 10:10 міліцыянты атрымалі паведамленне, што ў Мазыры замініраваны будынак па вуліцы Ленінскай, 64, інфармуе uvd.gomel.by.

У гэтым будынку  размяшчаюцца Мазырскі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю, інтэрнат, крама, памяшканні КЖУП "Мазырскі райжылкамгас" і аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі Мазырскага РАУС.

Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі міліцыі, Следчага камітэта, МНС ды іншых ведамстваў. Сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5525 МУС абследуе будынак.

З самога будынка эвакуявалі 83 чалавекі. Побач размешчаны Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй, з яго эвакуявалі 241 навучэнца і сем настаўнікаў.

Напярэдадні, як паведамляла Еўрарадыё, паведамленне пра мініраванне атрымала кампанія "Белавія". Спецыялісты шукалі выбухоўку ў мінскім офісе кампаніі, а таксама ў гомельскім і віцебскім аддзяленнях. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 6.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі