У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целепуна
Уладзімір Целяпун
У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целепуна, цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ. Пра гэта стала вядома калегам Уладзіміра з праваабарончага цэнтра "Вясна". Але яны дагэтуль не ведаюць, што стала падставай для затрымання
Вядома, што напярэдадні Уладзімір планаваў ісці на прыём да суддзі Канстытуцыйнага суда. Прыём быў арганізаваны ў Мазырскім выканкаме. Але на сустрэчу ён так і не прыйшоў. Датэлефанавацца да яго калегі таксама не змаглі. Адзначым, што Уладзімір Целяпун — таксама ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Нагадаем, апошнім часам у рэгіёнах праходзяць масавыя затрыманні. Увесну толькі за адзін дзень у Мазыры прыйшлі з ператрусамі да дзясятка мясцовых жыхароў. А ў сярэдзіне верасня тут жа затрымалі некалькіх супрацоўнікаў мясцовага нафтаперапрацоўчага завода. На сумесных пасядзелках яны сказалі "Слава Украіне!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.