У МДЛУ забаранілі несанкцыянаваныя мерапрыемствы на тэрыторыі ўніверсітэта
На тэрыторыі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта забаранілі несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Адпаведны загад падпісала рэктарка ўніверсітэта Наталля Баранава, паведамляе TUT.by.
У загадзе падкрэсліваецца, што "ў акцыях прымае ўдзел значная колькасць іншых грамадзян і што пры гэтым ствараюцца вельмі некамфортныя і небяспечныя ўмовы для выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў для ўваходу і выхаду з універсітэта".
Студэнты МДЛУ актыўна ўдзельнічалюць у акцыях пратэсту. У холе ўніверсітэта яны збіраліся для калектыўных спеваў. 4 верасня ўдзельнікаў гэтай спеўнай акцыі жорстка затрымалі людзі ў цывільным. Інцыдэнт атрымаў шырокі розгалас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.