У міліцыянта, які ў Новы год страляў у мінчука, не было ні дубінкі, ні балончыка

У міліцыянта, які ў Новы год страляў у мінчука, не было ні дубінкі, ні балончыка

Суд Маскоўскага раёна Мінска разглядае справу Андрэя Гаўроша, якога ў навагоднюю ноч параніў міліцыянт Руслан Салаўёў. Міліцыянт у судзе выступае пацярпелым.

У першай палове дня суд дапытваў Салаўёва. Ён распавёў, што паехаў на выклік ў кватэру Гаўроша адзін, бо такіх выклікаў уночы на 1 студзеня было шмат, і людзей не хапала. Па правілах, на падобныя выклікі міліцыянты мусяць выходзіць як мінімум удвох.

У абавязкі Салаўёва ўваходзіць сачыць за санітарным парадкам у аддзяленні і суправаджаць затрыманых, таму ён увогуле не мусіць ездзіць на выклікі! Але, калі паступіў званок пра шум у кватэры Гаўроша, на месцы былі толькі ён і дзяжурны.

Калі Салаўёў прыехаў на выклік, з амуніцыі ў яго былі толькі кайданкі і пісталет. Дубінкі і газавага балончыка не было. Дубінкі ў яго ўвогуле не павінна быць, а балончык ён мусіў набываць... сам, бо папярэдні скончыўся.

— Вы у арміі служылі? — пытаецца ў міліцыянта суддзя.
— Не, у нас няпоуная сям'я, служба па жаданні, — адказвае Салаўёў.
— Вы не пажадалі? Чаму?
— Паутара года згубленага марна часу...
— Але вырашылі пайсці служыць у міліцыю. З якім балам паступалі?
— Не памятаю...

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі