У Мінадукацыі называюць фэйкам работу над памылкамі цэнтралізаванага іспыту

Цэнтралізаваны іспыт / Sputnik
Цэнтралізаваны іспыт / Sputnik

У сацсетках з'явілася інфармацыя, быццам школьнікі, якія здавалі цэнтралізаваны іспыт, павінныя прыйсці на работу над памылкамі. Яна, маўляў, будзе залічвацца пры выстаўленні выніковай адзнакі ў атэстаце. Праводзіцца гэтая работа над памылкамі, нібыта, будзе ў тых жа пунктах, дзе праходзіў сам іспыт.

У Міністэрстве адукацыі абверглі гэтыя паведамленні і назвалі іх фэйкам. У ведамстве нагадваюць, што ў атэстат будзе выстаўленыя адзнака, якая з'яўляецца сярэдняй арыфметычнай гадавой адзнакі і адзнакі, атрыманай на цэнтралізаваным іспыце.

Ніякай работы над памылкамі, як і адзнакі за яе, не прадугледжваецца.

Як распавядала Еўрарадыё, першы цэнтралізаваны іспыт (па беларускай і рускай мовах) прайшоў 14 траўня. Адзнакі за яго павінны быць абвешчаныя цягам 10 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі