У Мінаховы здароўя патлумачылі, чаму каля паліклінік з'явіліся палаткі
У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі патлумачылі, чаму 26 лістапада каля ўсіх паліклінік (дарослых і дзіцячых) у Заводскім раёне Мінска з'явіліся палаткі. Высветлілася, што гэта рашэнне кіраўніка раёна.
"Спецыяльныя палаткі" прызначаны для пацыентаў, якія прыходзяць для здачы тэсту на COVID-19 або для кансультацыі, бо маюць павышаную тэмпературу. Каб людзі не стаялі на вуліцы, ім прапаноўваюць пачакаць у палатках.
Палатка каля паліклінікі / @minzdravbelarus
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.