У мінчука выявілі наркотыкі на мільён долараў

У мінчука выявілі наркотыкі на мільён долараў

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за незаконнае абарачэнне забароненых рэчываў. У справе фігуруюць наркотыкі на суму болей чым мільён долараў, заяўляе прэс-служба Следчага камітэта.

У лютым 2021 года пры сталічныя міліцыянты затрымалі двух 17-гадовых студэнтаў за захоўванне забароненых рэчываў. Пры асабістым вобшуку ў маладых людзей знайшлі каля 200 грамаў забароненага рэчыва. Экспертыза паказала, што гэта марыхуана. Дома ў аднаго з іх знайшлі яшчэ больш за 300 грамаў марыхуаны, а таксама электронныя вагі, ізастужку і палімерныя пакеты.

Як высветлілі следчыя, студэнты былі "нарказакладчыкамі". Перад затрыманнем яны зрабілі ў гарадскім парку больш за 50 закладак з марыхуанай і мефедронам агульнай вагой 400 грамаў.

Продажам наркотыкаў яны займаліся праз інтэрнэт. Цягам чатырох месяцаў яны атрымлівалі ад нявыяўленых асоб псіхатроп і наркотык, расфасоўвалі на дробныя дозы і рабілі закладкі на тэрыторыі Мінска. 

на допыце маладыя людзі расказалі, што прапанову пра заробак атрымалі праз месенджар. На непаўналетніх студэнтаў пачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 328 (незаконны абарот псіхатропных рэчываў у буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. Іх узялі пад варту. 

Таксама каля лесу міліцыянты здолелі затрымаць яшчэ аднаго збытчыка забароненых рэчываў інтэрнэт-крамы. Гэта 31-гадовы мінчук. У яго дома і ў зробленых ім схованках выявілі наступныя псіхатропныя рэчывы:

не менш за 15 кілаграмаў mdma;

не менш за 5 кілаграмаў амфетаміну;

не менш за 13 000 таблетак, якія маюць у сваім складзе MDMA;

не менш за 5 кілаграмаў гашышу;

не менш за 15 грамаў марыхуаны;

не менш за 300 грамаў какаіну.

На яго таксама пачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 328. Мінчук патлумачыў, што прыехаў да лесу, каб зрабіць закладку для далейшага продажу наркотыкаў. Паводле папярэдніх звестак, кошт канфіскаванага перавышае мільён долараў.

6 красавіка аператыўнікі затрымалі яшчэ сем чалавек, датычных да распаўсюду наркотыкаў. Гэта маладыя людзі ад 19 да 33 гадоў, тры з іх раней ужо мелі судзімасці па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса, а адзін з іх прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Адзначаецца, што чацвёра сямі затрыманых — жанчыны. 

У мінчука выявілі наркотыкі на мільён долараў
Наркотыкі на мільён долараў выявілі ў затрыманага мінчука / sk.gov.by
У мінчука выявілі наркотыкі на мільён долараў
Наркотыкі на мільён долараў выявілі ў затрыманага мінчука / sk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі