У Мінск прыехалі працаваць больш за 2 тысячы кітайцаў і туркаў

У студзені-траўні аформлена 4473 спецыяльныя дазволы на працаўладкаванне замежнікаў у Мінску. Гэта на 2 тысячы больш, чым было ў гэты перыяд летась.


Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", найбольш мігрантаў прыехала з Кітая — 1582, з Украіны — 671, з Турцыі — 659, з Літвы — 375, з Узбекістана — 225.


За пяць месяцаў 2013 года з хадайніцтвам аб прыцягненні замежнай працоўнай сілы ў органы па грамадзянстве і міграцыі ў Мінску звярнуліся 429 арганізацый і прадпрыемстваў (летась іх было 318).

У 2012 годзе беларускія пашпарты атрымалі 4020 замежных грамадзян

Фота — minsknews.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі