У Мінск прыляціць на перамовы міністр замежных спраў Расіі (відэа)
Сяргей Лаўроў наведае з рабочым візітам нашу краіну 15-16 чэрвеня.
Вось што паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык:
"У рамках візіту плануюцца перамовы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова. Парадак дня сустрэчы ўключае ў сябе актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва".
Паводле слоў Дзмітрыя Мірончыка, гаворка пойдзе пра знешнепалітычнае ўзаемадзеянне краін. Макей і Лаўроў "плануюць абмяняцца меркаваннямі па некаторых пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня, якія маюць узаемную цікавасць".
Фота — ria.ru