У Мінскай вобласці хірург праз суд прымусіў шпіталь прадоўжыць з ім кантракт

У клініцы, ілюстрацыйнае фота

У клініцы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Адміністрацыя шпіталя ў Мінскай вобласці вымушаная была перагледзець сваё рашэнне аб звальненні доктара. Дапамог суд. Гісторыю расказвае "Медыцынскі веснік".

Мужчына працаваў у шпіталі спачатку хірургам, затым загадчыкам прыёмнага аддзялення. Па заканчэнне чарговага кантракта доктара папярэдзілі, што прадаўжаць працоўныя адносіны з ім не будуць, хоць у яго заставалася менш за тры гады да пенсіі. Наймальнік аргументаваў сваё рашэнне тым, што ў доктара былі дысцыплінарныя спагнанні.

Мужчыну звольнілі, і ён пайшоў у суд. Суд палічыў, што звальненне было незаконным — у выніку доктара аднавілі на працы на ранейшай пасадзе. Працадаўца яшчэ павінен выплаціць яму больш за 6,5 тысяч рублёў. Гэта заробак за час вымушанага прагулу, кампенсацыя маральнай шкоды і судовыя выдаткі. Хірург ужо вярнуўся на працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі