У Мінскай вобласці суды разгледзелі 52 выпадкі парушэння самаізаляцыі

У Мінскай вобласці суды разгледзелі 52 выпадкі парушэння самаізаляцыі

У Мінскай вобласці суды разгледзелі 52 выпадкі парушэння самаізаляцыі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама Сяргей Чабатароў. Агулам у вобласці правяраюць больш за 2 тысячы чалавек, якія самаізаляваліся з-за каранавіруса. Падчас праверак было выяўлена 343 парушальнікі выканання рэжыму самаізаляцыі, але іх месцазнаходжанне ўдалося высветліць. Было складзена 69 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Што пагражае парушальнікам? Штраф у памеры ад 2 базавых велічынь да 50 базавых (ад 54 рублёў да 1350 рублёў), альбо адміністрацыйны арышт. Чабатароў не назваў сумы штрафаў, вынесеныя судамі жыхарам Мінскай вобласці. Раней было агучана, што ў Беларусі самы вялікі штраф за парушэнне рэжыму самаізаляцыі складаў 1215 рублёў.

Міліцыя праводзіць кантроль праз непасрэдныя візіты па месцы жыхарства. З людзьмі размаўляюць праз дамафон, прапануюць паказацца ў акне. Калі рэжым самаізаляцыі правяраецца праз тэлефанаванні на мабільны, праводзіцца кантрольны званок і на хатні нумар.

У Мінскай вобласці суды разгледзелі 52 выпадкі парушэння самаізаляцыі
gomel.mvd.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі