У мінскіх перамовах па Данбасе прыме ўдзел дзейны старшыня АБСЕ

21 ліпеня ў Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне Кантактнай групы па Данбасе. Яно пачнецца а 16-й гадзіне. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на Дар'ю Аліфер — прэс-сакратара прадстаўніка Украіны ў групе Леаніда Кучмы.

Паведамляецца, што ў пасяджэнні прыме ўдзел дзейны старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч.

У планах абмеркавання — вынікі сустрэч рабочых падгруп па бяспецы, гуманітарных, палітычных і эканамічных пытаннях.

Папярэднія кансультацыі Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне прайшлі 7 ліпеня.

Фота: osce.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі