У мінскім музеі Пуціна зацікавіў плакат "Бі гада!" (фотарэпартаж)

У сераду кіраўнікі Беларусі і Расіі наведалі новы будынак музея Вялікай Айчыннай вайны. Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што экспазіцыя музея будзе садзейнічаць выхаванню маладога пакалення, якое павіннае арыентавацца "на сапраўдных герояў, якія абаранялі сваю Радзіму, адстойвалі свабоду і незалежнасць". Таксама ён казаў, што вельмі важна выхоўваць у моладзі "катэгарычнае непрыманне саміх ідэй нацызму, каб ён больш нідзе і ніколі не падняў галаву".

Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове падзякаваў Уладзіміру Пуціну за падтрымку і дапамогу, якія атрымлівае Беларусь. Ён паабяцаў, што "калі трэба, мы станем спіной да спіны і будзем абараняцца, мы будзем змагацца, як калісьці змагаліся разам".

Шкірак: Пуцін прыехаў схіліць Лукашэнку да антыўкраінскіх крокаў

Фота — kremlin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі