У мінскім СІЗА №1 пры няясных акалічнасцях сканаў 21-гадовы хлопец (фота)

Пра гэта паведамляецца на сайце прыватнай культурна-асветніцкай установы "Платформ інавэйшн".



Па інфармацыі праваабаронцаў, маладога чалавека адправілі ў СІЗА №1 30 ліпеня. Праз некалькі дзён супрацоўнікі ізалятара паведамілі сваякам, што Пцічкін сканаў. Паводле папярэдняй версіі, прычынай смерці стаў сардэчны прыступ.



Сваякі не паверылі гэтай версіі і пайшлі на прыём да начальніка СІЗА №1. Гутарка з кіраўніцтвам ізалятара і начальнікам санчасці была запісаная на відэа. Сваякі загінулага не хавалі сваіх здагадак, што да смерці Пцічкіна датычныя супрацоўнікі СІЗА. Аднак начальнік ізалятара гэта адмаўляў: , па яго словах, у гэтай установе "нікога не б'юць". Ён мяркуе, што смерць юнака магла быць звязаная з тым, што ён ужываў алкаголь ці наркатычныя рэчывы. У сваю чаргу, начальнік санчасці паведаміў, што незадоўга да смерці зняволены стаў выказваць прыкметы неадэкватных паводзінаў. Яго давялося перамясціць у медыцынскае аддзяленне ізалятара і зафіксаваць на ложку рамянямі, бо ён спрабаваў вырвацца.



Тым часам на пасмяротных фатаграфіях Пцічкіна відаць гематомы руках, рэбрах, а таксама пашкоджанні ніжэй калена на назе.



Прычыну смерці 21-гадовага мінчука мусяць усталяваць падчас судова-медыцынскай экспертызы.



Фота — platformarb.com, nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі