У Мінску 6 траўня плануецца сустрэча Кантактнай групы па Украіне

На 5 траўня запланаваная працоўная сустрэча ўдзельнікаў Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Як паведамляе interfax.by, сустрэчу правядуць Хайдзі Тальявіні ад АБСЕ, Леанід Кучма ад Украіны і Азамат Кульмухаметаў ад Расіі.

Прэс-сакратар Кучмы Дарыя Аліфер паведаміла, што на сераду, 6 траўня, запланаваная сустрэча Кантактнай групы ў Мінску. Акрамя прадстаўнікоў Украіны, Расіі, АБСЕ ў ёй прымуць удзел прадстаўнікі так званых "ДНР" і "ЛНР".

Раней паўнамоцны прадстаўнік "Луганскай народнай рэспублікі" Уладзіслаў Дэйнега казаў, што на сустрэчы ў Мінску плануецца пачаць працу падгруп па асобных пытаннях мірнага ўрэгулявання на ўсходзе Украіны.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі