У Мінску 60 кіроўцаў тралейбусаў напісалі зварот у Мінпрацы і пракуратуру
60 кіроўцаў тралейбуснага парку № 3 напісалі зварот у Мінпрацы і пракуратуру. Яны паскардзіліся на ўмовы працы, падрабязна апісалі іх у дакуменце, які з'явіўся ў тэлеграм-чаце "Транспартная Беларусь". Сярод іншага згадваюцца непрацуючыя кандыцыянеры і спідометры, знос гумы вышэй нормы, рэдкія рамонты тэхнікі. Больш таго, у кіроўцаў нават няма магчымасці схадзіць у прыбіральню. І пры гэтым у іх знізілася аплата працы.
Зварот быў адпраўлены 20 студзеня, пасля чаго ў тралейбусным парку пачаліся праверкі.
t.me/transport_by