У Мінску абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза
У Мінску абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза. У аўторак, 7 сакавіка, адбылася сустрэча міністра замежных спраў нашай краіны Уладзіміра Макея і кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын.
Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, гаворка ішла пра супрацоўніцтва па лініі Беларусь-ЕС і пра яго будучае развіццё. Макей і Віктарын таксама размаўлялі пра арганізацыю шэрагу сумесных мерапрыемстваў, уключна з чарговым раўндам пасяджэння каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС. Былі абмеркаваныя і перспектывы ўдзелу нашай краіны ў саміце "Усходняга партнёрства", прызначанага на лістапад 2017 года.
Фота: mfa.gov.by