У Мінску абмяркуюць, чаму афіцыйны Кіеў абвясціў "міністраў ДНР" у вышук
У так званай "Данецкай народнай рэспубліцы" такое рашэнне лічаць парушэннем Мінскіх пагадненняў.
На чарговых перамовах у Мінску Кантактная група абмяркуе, ці законна Кіеў абвясціў у вышук 11 міністраў так званай "Данецкай народнай рэспублікі". Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на паўнамоцнага прадстаўніка ДНР Дзяніса Пушыліна. Пасяджэнне пройдзе 26 жніўня.
Раней начальнік ГУ МУС Украіны ў Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў, што праваахоўныя органы Украіны аб'явілі ў вышук 11 міністраў "ДНР" па абвінавачванні ў тэрарызме.
Пушылін кажа, што такое абвінавачанне парушае Комплекс мераў Мінскіх пагадненняў, дзе прадугледжваецца амністыя ўсіх удзельнікаў канфлікту. Акрамя таго Пушылін назваў рашэнне ўкраінскіх уладаў парушэннем правоў чалавека.
Фота: ria.ru