Фотарэпартаж: Святлана Алексіевіч сустрэлася з чытачамі ў Мінску

Фотарэпартаж: Святлана Алексіевіч сустрэлася з чытачамі ў Мінску

14 красавіка ў мінскім Палацы Рэспублікі адбылася прэзентацыя кнігі "Святлана Алексіевіч на Свабодзе". Гэта быў першы публічны выступ Алексіевіч на радзіме пасля атрымання Нобелеўскай прэміі.

Сустрэча пісьменніцы з чытачамі доўжылася амаль тры гадзіны. Пра творчасць і асобу Алексіевіч казалі пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, журналіст Аляксандр Лукашук, культуролаг Юлія Чарняўская ды іншыя.

Сама нобелеўская лаўрэатка адказвала на пытанні, якія ёй задавалі прысутныя. У прыватнасці на пытанне, што аб'яднае беларусаў, пісьменніца адказала: "Чарнобыль (на жаль), мова і культура, каб мы заявілі пра сябе як пра нацыю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі