У Мінску аштрафавалі журналіста Рамана Васюковіча

У Мінску аштрафавалі журналіста Рамана Васюковіча

У Мінску аштрафавалі на 870 рублёў журналіста рускамоўнага тэлеканала "Настоящее время" (Прага) Рамана Васюковіча. Яго пакаралі за працу на замежнае медыя без акрэдытацыі. Адміністрацыйную справу разглядаў суд Першамайскага раёна.

Пратакол на Васюковіча склалі ў Першамайскім РУУС на падставе яго з'яўлення ў траўні ў эфіры адной з праграм тэлеканала.

Вясной Кастрычніцкі суд Мінска аштрафаваў Рамана Васюковіча на 580 рублёў за "экстрэмісцкую" кнігу "Беларускі Данбас", якую ён прывёз з Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі